| |||||
МЕНЮ
| Реферат: Беларусская музыкаРеферат: Беларусская музыкаМІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт Кафедра беларускай мовы Выканаў Студэнт 1 курса Факультэта ТТЛП 9 группы Фрыцін Дзмітрый Навуковы кіраўнік В.М.Гусева Мінск 2004 Змест. 1. Уводзіны 2. Агульная характарыстыка развіцця беларускай народнай музыкі 3. Беларуская народная інструментальная музыка 4. Народная песня – аснова нацыянальнага беларускага прафесіянальнага музычнага мастацтва 5. Музычнае мастацтва Беларусі за гады Савецкай улады 6. Музычнае мастацтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 7. Музычнае мастацтва ў пасляваенны перыяд (1945 – 1968) 8. Вакальная музыка беларускіх кампазітараў. Вакальная музыка 20-х – 70-х гадоў 9. Сімфанічная музыка беларускіх кампазітараў 1.Агульная характарыстыка. 2.Кароткі агляд развіця. 10. Камерна-інструментальная музыка беларускіх кампазітараў. 11. Беларуская опера. Кароткі агляд развіцця опернага жанру ў творчасці беларускіх кампазітараў 12. Сучасная беларуская музыка 13. “Еўрабачанне-2004” – беларускі дэбют 14. Літаратура Уводзіны Музыка (ад грэчаскага – мастацтва муз) – мастацтва, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у гукавых вобразах. Здольная глубока ўплываць на эмацыянальны настрой чалавека, музыка здаўна выкарыстоўваецца з грамадска-выхаваўчай і арганізуючай мэтай і адначасова служыць задавальненню эстэтычных патрэб грамадства. Каштоўнасць музычнага твора вызначаецца прагрэсіўнасцю ідэйнага зместу і мастацкай дасканаласцю яго вобразнага ўвасаблення. Музычныя вобразы даюць абагульненае адлюстраванне з'яў рэчаіснасці і ў той жа час яны канкрэтна-гістарычныя – раскрываюць тыповыя, сацыяльна-акрэсленыя характары людзей, карціны прыроды, жыццё народа, краіны ў пэўную эпоху. Першаасновай прафесіянальнай музычнай культуры і крыніцай яе нацыянальнай акрэсленасці з'яўляецца народ. У дакласавым грамадстве музыка мела дапаможнае значэнне, была неад'емнай ад працоўных працэсаў і магічных дзействаў. Самавызначэнне музыкі як асобнага мастацтва адбывалася паступова, у непарыўнай сувязі з эвалюцыяй формаў працы і побыту. Агульная характарыстыка развіцця беларускай народнай музыкі Беларуская музыка ў дакастрычніцкі перыяд развівалася пераважна ў форме вуснай народнай творчасці. Народная музыка (музычны фальклор, вакальная і музычна-інструментальная народная творчасць) развівалася ў непарыўнай сувязі з працоўная дзейнасцю чалавека, з грамадскім побытам. Творы народнай музыкі ўзнікаюць на аснове мастацкіх традыцый, адлюстроўваючы калектыўна выпрацаваныя эстэтычныя прынцыпы працоўнага народа. У працэсе вуснай перадачы твораў кожнае пакаленне удзельнічае ў іх адборы і шліфоўцы. Абагульняючы і заоўваючы вопыт многіх пакаленняў, народная музыка мае вялікае эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне. Музычны фальклор – аснова нацыянальнага музычнага стылю, вызначальная крыніца прафесійнай кампазітарскай музыкі і канцэртнай творчасці самадзйных музычных калектываў. Асноўныя галіны беларускай народнай музыкі – песнятворчасць. Яна характэрызуецца, перш-наперш, жанравай разнастайнасцю і багаццем меладычных тыпаў традыцыйных каляндарна-земляробчых і сямейна-абрадавых песень (развіты цыкл жніўных, веснавыя, восеньскія, валачобныя, калядныя, шчадроуныя, вясельныя, хрэсьбійныя). Тыповыя беларускай народнай музыцы і спецыфічныя напевы лірычных песень, якія не звязаны з абрадамі ці звычаямі, але ў розных мясцінах прымяркоўваюцца да пэўнага часу ці абставін: зімовыя, праполачныя, калі жывёлу пасуць, калі ідуць у грыбы. Больш позні гістарычны пласт - песні з ярка індывідуалізаванымі напевамі, пазбаўленыя ўсякага прымеркавання: любоўна-лірычныя, сямейна-бытавыя, баладныя, сацыяльная лірыка (казацкія, батрацкія, салдацкія, рэкруцкія). Песенная і інструментальная творчасць беарусаў узнікла ў далёкай старажытнасці. Цяжкае жыццё прыгнечанага народа ў дарэвалюцыйнай Беларусі адбілася на лёсе нацыянальнай культуры - жывапісу, літаратуры, музыкі. На працягу стагоддзяў пераважаючай формай беларускай мастацкай творчасці была народная творчасць – песні, інструментальныя найгрышы, прыказкі, прымаўкі, казкі. Асаблівай любоўю заўсёды карысталася песня. Народ раскрыў у іх свой талент і мудрасць, свае адносіны да сацыяльнай рэчаіснасці, да людзей і прыроды.Са змяненнем жыцця народа, грамадскага ўкладу змяняўся і змест песень. Ва ўмовах феадальнага прыгнёту беларускі народ склаў песні пра гора і пакуты, пра нянавісць да прыгнятальнікаў, пра барацьбу за шчаслівае жыццё. Шырыня тэматыкі старажытных беларускіх народных песень выклікала і разнастайнасць іх жанраў і відаў. Напрыклад, свабодалюбівы характар беларускага народа, яго мужнасць, адвага адлюстраваны ў героіка-эпічных песнях казацка-сялянскай вольніцы, журба і роздум – у дзявочых і жаночых лірычных песнях, нястрымная весялосць і радасць – у танцавальных песнях. У беларускай дарэвалюцыйнай народнай песеннай творчасці можна выдзеліць наступныя віды песні: каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыыя, сямейна-бытавыя, любоўна-лірычныя і песні сацыяльнага пратэсту. Каляндарна-абрадавыя песні. Яны звязаны з рознымі відамі сельскагаспадарчых работ,з народнымі святамі земляробчага каляндара. Каляндарныя песні падзяляюцца на веснавыя, летне-асеннія і зімовыя. Сямейна-абрадавыя песні.Сюды ўваходзяць песні, якія выконваюцца на сямейных урачыстасцях з поваду нараджэння дзіцяці, вясельныя, пахавальныя плачы, галашэнні.Песні-плачы і галашэнні адлюстроўвалі не толькі няўцешнае гора па памершых сваяках, але і цяжкае беспрасветнае жыццё беднякоў у ярме памешчыкаў-прыгоннікаў. Найбольш значны пласт беларускага музычнага фальклору складаюць песні сямейна-бытавыя, любоўна-лірычныя, песні сацыяльнага пратэсту.У гэтых песнях увасоблены розныя бакі жыцця і быту беларускага народа, яго спадзяванні, барацьба за асабістае шчасце,адносіны да прыгнятальнікаў. Беларуская народная інструментальная музыка. Беларуская народная інструментальная музыка, як і вакальная, узнікла ў даўнія часы.Жанры яе разнастайныя: пастуховыя найгрышы, паляўнічыя сігналы, танцавальныя мелодыі. З даўніх часоў былі вядомы інструментальныя танцавальныя найгрышы “Мяцеліца” і “Галубок”. Значнае месца ў беларускай інструментальнай музыцы займае танцавальная музыка. У танцах, як і ў песнях, беларускі народ выказваў думкі чалавека, яго настроі і пачуцці. Многа ёсць танцаў, якія адлюстроўваюць працоўныя працэсы: ”Лянок”, “Шавец”, ”Таўкачыкі” і іншыя. Народная песня – аснова нацыянальнага беларускага прафесіянальнага музычнага мастацтва. Беларускія кампазітары шырока выкарыстоўваюць ў сваіх творах мелодыі народных песень і танцаў. Беларускія народныя мелодыі з’яўляюцца асновай іх музычнай мовы. Народныя тэмы сустракаюцца ўжо ў першых творах беларускай прафесіянальнай музыкі 20-х гадоў.Так, у Сімфаньеце “Беларускія малюнкі” М.Чуркіна, якая апявае родны край, беларускую прыроду, выкарыстоўваюцца сапраўдныя народ-ныя песні – лірычныя, танцавальныя, жартоўныя і іншыя. У Фартэпіянным квінтэце М.Аладава, які малюе карціны народнага жыцця Беларусі, гучаць тэмы і меладычныя звароты карагоднай, танцавальнай песні. У працэсе развіцця беларускай прафесіяналь-най музыкі ў 30-я гады, у ваенны і пасляваенны перыяды народная песня і танец шыро-ка і разнастайна выкарыстоўваюцца беларускімі кампазітарамі ў операх, кантатах,хорах, сімфанічных і камерна-інструментальных творах, у апрацоўках для голасу сола з суправаджэннем, у творах для аркестра народных інструментаў. Народнае музычнае мастацтва – невычарпальная крыніца прафесіянальнай творчас- ці. Для таго каб захаваць народную музыку, яе трэба запісаць, вывучыць. Гэта ўсведам-лялі прафесіянальныя беларускія паэты, літаратары, музыканты, этнографы-фалькла-рысты. Плённую работу па даследаванню беларускай народнай музыкі ў дарэвалюцый-ны перыяд прарабілі З.Радчанка, П.Шэйн, М.Янчук, П.Сакальскі і іншыя. Беларускія савецкія кампазітары аддаюць многа ўвагі вывучэнню народнай музычнай творчасці. Асабліва многа песень сабралі і апрацавалі М.Чуркін, М.Аладаў, Я.Цікоцкі, Р.Пукст. Чатырохтомнае выданне “Беларускія народныя песні” Р.Шырмы ўключае сістэма- тызаваныя па жанрах песні – любоўныя, бытавыя, веснавыя, калядныя, батрацкія,рэк-руцкія, салдацкія, казацкія і іншыя. Гэта праца прадстаўляе вялікую мастацкую і наву-ковую цікавасць для музыкантаў і кампазітараў. Музычнае мастацтва Беларусі за гады Савецкай ўлады. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларусы не мелі сваёй прафесійнай музыкі,кампазітар-скай школы, опернага тэатра, нацыянальных музычных калектываў. Ва ўмовах сацы-яльнага і нацыянальнага прыгнёту талент беларускага народа быў скаваны, не меў маг-чымасцей для развіцця. Звяржэнне ўлады памешчыкаў і капіталістаў, перамога працоў-ных мас стварылі выключна спрыяльныя ўмовы для росквіту ўсіх матэрыяльных і ду-хоўных сіл беларускага народа. У першыя ж гады Савецкай улады ў многіх гарадах Беларусі ствараюцца дзяржаў- ныя вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы, музеі, драматычныя тэатры, музыч-ныя школы і тэхнікумы. У 1918 г. у Віцебску і Гомелі, а ў 1919 г. у Мінску адкрываюц-ца народныя кансерваторыі. Педагогі і навучэнцы музычных навучальных устаноў пра-водзяць вялікую работу па прапагандзе музычнага мастацтва, арганізоўваюць канцэр-ты, вечары камернай і сімфанічнай музыкі. Узнікаюць самадзейныя і прафесіянальныя харавыя і танцавальныя калектывы. Вя- лікую вядомасць у рабочых клубах і воінскіх падраздзяленнях атрымалі хор пад кіраў-ніцтвам У.Тэраўскага і Дзяржаўны хор пад кіраўніцтвам В.Яфімава. Поспехам у 20-я гады карысталіся драматычныя і музычныя спектаклі Першага Беларускага дзяржаўна-га тэатра (цяпер – Беларускі дзяржаўны тэатр імя Янкі Купалы). Былі ажыццёўлены пастаноўкі спектакляў “На Купалле” М.Чарота, “Машэка” і “Кастусь Каліноўскі” Е Мі-ровіча, оперы “Русалка” А.Даргамыжскага і інш. Значнае ажыўленне ў музычнае жыццё беларускай сталіцы ўнёс Мінскі музычны тэх-нікум, адкрыты ў 1924 г. Оперны і камерны класы, а таксама студэнцкі сімфанічны аркестр тэхнікума праводзілі вялікую музычна-асветную і канцэртную работу. Оперны клас тэхнікума паставіў некалькі оперных спектакляў. У 30-я гады, гады ўздыму Беларусі, адбываецца далейшае развіццё нацыянальнай му-зычнай культуры. У 1930 г. у Мінску ствараюцца Дзяржаўны народны аркестр БССР і на аснове опер-нага класа музычнага тэхнікума – Дзяржаўная студыя оперы і балета. У 1933 г. быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. Адкрыццё тэатра з’явілася знамя-нальнай падзеяй у музычным жыцці нашай рэспублікі, каштоўным укладам у культур-нае будаўніцтва. Оперная трупа тэатра, у склад якой увайшлі многія выхаванцы студыі, за кароткі тэр-мін развучыла рад оперных і балетных твораў рускіх, зарубежных і савецкіх кампазіта-раў. На сцэне тэатра былі пастаўлены оперы «Князь Игорь» А.Барадзіна, «Евгений Оне-гин» П.Чайкоўскага, «Царская невеста» М.Рымскага- Корсакава, «Риголетто» Д.Вердзі, «Кармен» Ж.Бізэ, «Севильский цирюльник» Д.Расіні, «Тихий Дон» І.Дзяржынскага, «Лебединое озеро» П.Чайкоўскага, «Бахчисарайский фонтан» Б.Асаф'ева. Дзейнасць тэатра оперы і балета ўзняла музычную культуру беларускага народа на новы, больш высокі ўзровень, далучыла сотні тысяч слухачоў да класічнай і савецкай музыкі, стымулявала творчую работу беларускіх кампазітараў над стварэннем нацыянальнага рэпертуару. У 1932 г. адкрываецца Беларуская дзяржаўная кансерваторыя,якая стала кузняй кад- раў кампазітараў, спевакоў, артыстаў сімфанічнага і народнага аркестраў. У кансерва-торыі ў 30-я гады вучыліся вядомыя кампазітары А.Багатыроў, У.Алоўнікаў, В.Яфімаў, Д.Лукас, П.Падкавыраў і інш. У 1937 г. у Мінску адкрываецца Беларуская дзяржаўная філармонія. Яе праца са-дзейнічала росквіту музычнага жыцця рэспублікі, стварэнню спрыяльных умоў для росту нацыянальных выканаўчых сіл. Яркім паказчыкам культурнага будаўніцтва ў нашай рэспубліцы з’явілася стварэн-не нацыянальнай кампазітарскай школы. Зараджэнне беларускай прафесіянальнай му-зыкі адносіцца да 20-х гадоў. У сваім развіцці прафесіянальная музыка абапіралася на традыцыі беларускай народнай музычнай творчасці, на дасягненні рускай класічнай му-зыкі, на вопыт і поспехі іншых кампазітараў. Ад прасцейшых апрацовак нацыянальных мелодый песень і танцаў беларускія кампазітары прыйшлі да стварэння сімфоній, опер і балетаў. Першымі беларускімі савецкімі кампазітарамі былі М.Чуркін, М.Аладаў, Я.Цікоцкі, А.Туранкоў, Р.Пукст. Ужо для першага перыяду развіцця беларускай прафесіянальнай музыкі характэрна імкненне ахапіць розныя жанры музычнай творчасці. Сярод музычных твораў 20-х га-доў сустракаем масавую песню, апрацоўкі беларускіх народных мелодый, рамансы, ка-мерна-інструментальныя, сімфанічныя творы і нават оперы. У 1925 г. М.Чуркін стварыў Сімфаньету “Беларускія малюнкі” – твор для сімфанічнага аркестра, а яшчэ раней, у 1922г., - оперу “Вызваленне працы”. У 1927 г. М.Аладаў напісаў оперу “Тарас на Парнасе”. Да таго ж часу адносіцца стварэнне Першай сімфоніі Я.Цікоцкім, рамансаў, масавых песень, апрацовак народных мелодый А.Туранковым, М.Аладавым, Н.Сакалоўскім, У.Тэраўскім, І.Любанам. У 30-я гады адзначаецца далейшае развіццё прафесіянальнай музычнай творчасці. Гэтаму ў многім садзейнічала стварэнне ў Мінску ў 1932 г. беларускага аддзялення Саюза савецкіх кампазітараў. Значны ўклад ў беларускую прафесіянальную музыку ўнёс ў гэтыя гады кампазітар В.Залатароў, вучань М.Балакірава, М.Рымскага-Корсакава. З 1932 па 1941 г. ён кіраваў класам кампазіцыі ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі і падрыхтаваў за гэты час цэлую плеяду маладых таленавітых кампазітараў. У 30-я гады назіраецца ўзбагачэнне жанраў беларускай музыкі. Кампазітары звяртаюцца да стварэня опер і балетаў на нацыянальныя сюжэты, пішуць сімфоніі, кантаты, песні на актуальныя тэмы. К канцу 30-х гадоў былі створаны і пастаўлены на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета оперы “Міхась Падгорны” Я.Цікоцкага, “У пушчах Палесся” А.Багатырова, “Кветка шчасця” А.Туранкова, балет ”Салавей” М.Крошнера. У даваенныя гады ўзнікла многа масавых песень аб Радзіме, аб калгасным жыцці, Чырвонай арміі: “Бывайце здаровы” І.Любана, “Вечарынка ў калгасе” С.Палонскага. У перадваенныя гады актывізавалася навуковая, фалькларыстычная дзейнасць беларускіх музыказнаўцаў – прапагандыстаў нацыянальнай музыкі. К пачатку 40-х гадоў музычная культура беларускага народа дасягнула высокага ўзроўню. Музычнае мастацтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Беларускі народ адным з першых уступіў у барацьбу з фашысцкімі захопнікамі. Дзейнасць драматычных і оперных тэатраў, філармоніі, музычных навучальных устаноў часова перапынілася. У гэты час у творчасці беларускіх кампазітараў на ўвесь голас прагучала патрыятычная тэма, тэма Радзімы, гераічнай барацьбы савецкага народа з фашыстамі. Асаблівае месца ў іх творах заняла тэма партызанскага руху Беларусі, які стаў грознай сілай у тыле ворага. Сярод твораў, прысвечаных гэтай тэме, вызначаюцца опера “Алеся” Я.Цікоцкага, кантата “Беларускім партызанам” А.Багатырова, сімфанічная паэма “З дзённіка партызана” і сімфонія-балада “У суровыя дні” М.Аладава, песні і рамансы А.Багатырова, М.Аладава, Я.Цікоцкага, Р.Пукста, С.Палонскага,І.Любана. Усе гэтыя творы заклікалі да барацьбы з фашысцкімі захопнікамі, выхоўвалі ў людзей мужнасць,усялялі веру ў перамогу. У гады вайны велізарную канцэртна-выканаўчую работу ў прыфрантавых раёнах і ў тыле праводзілі артысты Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. Сіламі беларускіх артыстаў у Маскве ў 1942 г. былі пастаўлены ўрыўкі з нацыянальных беларускіх опер. У гады вайны многа беларускіх артыстаў працавала ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета ў г. Горкім. Плённую канцэртную работу ў гады вайны праводзіў і Беларускі ансамбль песні і танца, кіруемы Р.Шырмай. Нягледзячы на цяжкія выпрабаванні ваеных гадоў, дзеячы мастацтва Беларусі працягвалі будаваць нацыянальную музычную культуру. Музычнае мастацтва Беларусі ў пасляваенны перыяд (1945 – 1968). К канцу ліпеня 1944 г. Беларусь была поўнасцю вызвалена ад нямецкіх акупантаў. Вельмі хутка ў рэспубліцы было адноўлена музычна-канцэртнае і тэатральнае жыццё, дзейнасць музычных навучальных устаноў. У разбураныя гарады вярнуліся пісьменнікі, кампазітары, артысты драматычных і оперных тэатраў, музыканты. У вельмі кароткі тэрмін у рэспубліцы было адноўлена гаспадарча-эканамічнае жыццё. Ужо ў снежні 1944 г. Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета была пастаўлена опера “Алеся” Я.Цікоцкага. У пасляваенны перыяд беларуская музыка дасягнула новых ідэйных і мастацкіх вышынь. Саюз кампазітараў БССР папоўніўся маладымі кампазітарамі – выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Сярод іх – Г.Вагнер, Э.Тырманд, Ю.Семяняка, Я.Глебаў, У.Чараднічэнка, Р.Бутвілоўскі, Д.Смольскі, Я.Дзягцярык, І.Лучанок і іншыя. Многае было зроблена для развіцця нацыянальнай оперы,балета, сімфоніі, кантаты, інструментальнай і харавой музыкі, масавай і сольнай песні,рамансаў. Значнае месца ў музычнай творчасці пасляваенных гадоў заняла тэма гістарычнага мінулага беларускага народа, якая пераклікалася з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая тэма знайшла ўвасабленне ў буйных музычна- сцэнічных творах – операх “Кастусь Каліноўскі” Д.Лукаса, “Андрэй Касценя” М.Аладава, “Яснае світанне” А.Туранкова, а таксама ў кантатах “Беларусь” А.Багатырова, “40 год” М.Аладава і інш. Далейшае развіццё ў музычнай творчасці атрымала тэма Вялікай Айчыннай вайны. Яна ўвасоблена ў операх “Марынка” Р.Пукста, “ Дзяўчына з Палесся” Я.Цікоцкага, у сімфанічных творах “Партызанская быль” У.Алоўнікава, “Вечна жывыя” Г.Вагнера, у кантаце “Памяці Канстанціна Заслонава” Ю.Семянякі, у шматлікіх масавых, сольных і харавых песнях. Тэме мірнай стваральнай працы людзей прысвяцілі свае творы Я.Цікоцкі, У.Алоўнікаў, М.Аладаў, П.Падкавыраў, І.Кузняцоў. Яркае адлюстраванне ў музыцы атрымала тэма барацьбы за мір і дружбу паміж народамі. Гэтая тэма лягла ў аснову Чацвёртай сімфоніі Я.Цікоцкага, сімфанічнай сюіты “Песні міру” У.Алоўнікава, вялікай колькасці песень. У музычнай творчасці 50-х гадоў яшчэ больш узмацнілася імкненне да адлюстравання сучаснай тэмы, вобразаў, сюжэтаў, звязаных з жыццём, бытам людзей. У гэтыя гады прыкметна павысілася прафесіянальнае майстэрства кампазітараў, яшчэ больш трывалай стала іх сувязь з нацыянальнай народнай творчасцю, з рэалістычнымі традыцыямі рускай класічнай і савецкай музыкі. Пастаянная сувязь з народам узбагачала кампазітараў, дапамагала ім адшукваць хвалюючыя, актуальныя тэмы для сваіх твораў. Беларускія музыказнаўцы, фалькларысты больш актыўна сталі выступаць з лекцыямі, дакладамі аб музыцы перад насельніцтвам, па радыё і тэлебачанню. У друку ўсё часцей сталі з’яўляцца работы аб беларускай прафесіянальнай і народнай музыцы. Некаторыя творы беларускіх кампазітараў у гэтыя гады атрымалі ўсесаюзную аўдыторыю, сталі выконвацца ў канцэртных залах Масквы і іншых гарадоў. Вялікіх мастацкіх поспехаў у пасляваенныя гады дасягнула выканаўчае майстэрства Беларусі. Шырокую вядомасць у нашай краіне атрымалі Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла БССР і Дзяржаўны народны хор БССР. Дасягненні беларускіх кампазітараў і музыкантаў былі высока ацэнены Страницы: 1, 2 |
ИНТЕРЕСНОЕ | |||
|