реферат, рефераты скачать
 

Реферат: Беларусская музыка


грамадскасцю яшчэ ў 1955 г. на Другой дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве.

Многія кампазітары і выканаўцы былі ўдастоены ганаровых званняў і ўзнагарод.

У гэты перыяд былі створаны балеты “Святло і цені” Г.Вагнера і “Мара”

Я.Глебава, Першая і Другая сімфоніі Л.Абеліовіча, песні “Абеліскі”

Д.Смольскага і “Памяць сэрца” І.Лучанка.

Сярэдзіна 60-х гадоў натхніла дзеячаў беларускага мастацтва на стварэнне

твораў, якія вызначаюцца глыбінёй і праўдзівасцю адлюстравання жыця, сілай

ідэйнага пафасу, высокім мастацкім майстэрствам. У гэты перыяд было напісана

многа цікавых, сталых у мастацкіх адносінах твораў. Сярод іх трэба назваць

балет “Альпійская балада” Я.Глебава, балет “После бала” і тэлеоперу “Ранак”

Г.Вагнера, Трэцюю сімфонію Л.Абеліовіча, вакальна-сімфанічную паэму “Па

дарогах барацьбы і перамог”, Восьмую і Дзевятую сімфоніі М.Аладава, кантаты

“Беларускія песні” А.Багатырова і “Светлы шлях” І.Кузняцова, “Святочную

уверцюру” Д.Камінскага, сімфанічную паэму “50 год” Я.Цікоцкага.

З’яўленне таленавітых твораў у 60-я гады – вынік актыўнага звароту беларускіх

кампазітараў да сучасных тэм, дабратворнага ўплыву лепшых традыцый савецкай

музыкі. Увасабленне сучасных тэм у музычных творах прывяло да ўзбагачэння

выяўленчых сродкаў, расшырэння жанравага і вобразнага зместу беларускай

музыкі.

Вакальная музыка беларускіх кампазітараў.

Вакальная музыка 20 - 70-х гадоў.

Ніводны з беларускіх кампазітараў не прайшоў міма вакальнай музыкі. І гэта

натуральна: песня, хоры, рамансы, звязаныя з паэтычным тэкстам, - найбольш

дэмакратычная, даступная форма музычнай творчасці.

Першыя масавыя песні і рамансы на вершы беларускіх паэтаў з’явіліся ў 20-я

гады – у перыяд зараджэння нацыянальнай прафесіянальнай музыкі.

Песні гэтага перыяду ўвасаблялі рэвалюцыйны рух маладой савецкай дзяржавы,

пафас народнай барацьбы з ворагамі нашай краіны, працоўныя справы. Сярод

першых масавых песень былі “Слава пралетарыяту” М.Чуркіна, “Ковачи»,

“Рабочий Дворец”, “Песня кузницы” А.Туранкова. Многія масавыя песні

ствараліся тады ў характары марша, гімна.

Вялікую ўвагу кампазітары ўдзялілі і жанру раманса, звярнуўшыся да тэкстаў

класікаў беларускай паэзіі. Асабліва плённа працаваў тады ў гэтым жанры

М.Аладаў, які напісаў на тэксты Я.Купалы і М.Багдановіча два цыклы рамансаў.

У рамансах М.Аладава, М.Чуркіна, Я.Цікоцкага, Р.Пукста побач з карцінамі

прыроды і тэмай кахання была ўвасоблена таксама сацыяльная тэма, роздум

чалавека аб жыцці. У гэтыя ж гады М.Чуркіным, Р.Пукстам, А.Туранковым было

створана многа песень для дзяцей. У песнях знаходзілі водгук важныя

грамадска-палітычныя падзеі ў жыцці нашай краіны. Асабліва многа песень

з’явілася ў другой палове 30-х гадоў.

У вакальнай творчасці беларускіх кампазітараў ў гады Вялікай Айчыннай вайны з

асаблівай сілай прагучала тэма патрыятызму і героікі савецкага народа. Многа

песень было прысвечана беларускім партызанам .У эвакуацыі актыўна працавалі

над песнямі кампазітары М.Аладаў, М.Шнэйдэрман, А.Багатыроў, Я.Цікоцкі.

Масавыя песні ваеннага перыяду вызначаюцца яркім плакатным тэкстам, мужным,

валявым характарам, аптымізмам, змяшчаюць заклікальныя інтанацыі, маршавыя

рытмы. Сярод песень тых гадоў трэба назваць “Нам не быць пад фашысцкай пятой”

М.Аладава, “Мы вернемся”, “За родную Беларусь” А.Багатырова, “Ой, лясы мае,

паляны” Р.Пукста. Заканчэнню вайны былі прысвечаны песні “Шуміць наша слава”

А.Багатырова, “Вялікі дзень” В.Яфімава, “З рускім народам” Р.Пукста,

“Перамога” М.Шнэйдэрмана. Апрача масавых, у гэты перыяд ствараліся сольныя

песні (лірычныя, сатырычныя), рамансы, маналогі, прысвечаныя воінам-героям,

партызанам.

Пасля завяршэння вайны пачаўся новы этап у развіцці беларускай вакальнай

музыкі. Асабліва інтэнсіўна вакальныя жанры развіваюцца ў канцы 40-х –

пачатку 50-х гадоў, што было выклікана агульным уздымам музычнай творчасці

беларускіх кампазітараў у гэтыя гады, з’яўленнем новых таленавітых майстроў

песні, расшырэннем тэматыкі і жанраў беларускай музыкі. Колькасць

кампазітараў, якія працуюць у галіне вакальнай музыкі, прыкметна расшыраеца.

Апрача кампазітараў старэйшага пакалення, песні пішуць У.Алоўнікаў,

І.Кузняцоў, Г.Вагнер, Э.Тырманд, Ю.Семяняка, Я.Глебаў і іншыя. Як і ў

папярэднія часы, масавая песня адлюстроўвае важнейшыя падзеі жыцця нашай

краіны.

У пасляваенныя гады створаны песні аб Беларусі, яе прасторах і рэках: “Жыві,

Беларусь!”, “Красуй, Беларусь!”, “На родных прасторах”, “Песня пра Нёман”,

“Дняпро”.

Беларускія кампазітары стварылі нямала добрых песень, якія ўвасабляюць

актуальныя тэмы і вобразы рэчаіснасці, нямала змястоўных рамансаў. Лепшыя

песні і рамансы трывала ўвайшлі ў быт, сталі ўпрыгожваннем канцэртнага

рэпертуару.І адна з галоўнейшых задач дзеячаў беларускай музыкі – стварэнне

яркіх, папулярных, сапраўды масавых песень.

Сімфанічная музыка беларускіх кампазітараў.

1.Агульная характарыстыка.

Беларуская сімфанічная музыка – від высокага прафесіянальнага мастацтва.

Звяртае ўвагу жанравая разнастайнасць беларускай сімфанічнай музыкі. Сярод

нацыянальных сімфанічных твораў сустракаюцца сімфоніі, сімфаньеты,

сімфанічныя сюіты, паэмы, фантазіі, варыяцыі, уверцюры, танцы, канцэрты для

саліруючых інструментаў у суправаджэнні аркестра і інш.

Важнейшай крыніцай творчасці беларускіх кампазітараў з’явілася нацыянальнае

народнае мастацтва. Вывучэнне меладычных, рытмічных і гарманічных

асаблівасцей беларускіх старажытных і сучасных народных песень і танцаў,

знаёмства з выкарыстаннем народнай песні ў творчасці кампазітараў-класікаў

дазволіла беларускім кампазітарам стварыць у сімфанічнай музыцы нацыянальны

музычны стыль, які сваімі карэннямі трывала звязан з народнай музыкай.

Беларуская сімфанічная музыка – высокаідэйнае, змястоўнае мастацтва. Лепшыя

сімфанічныя творы сталі здабыткам мільёнаў людзей. Іх вызначаюць прастата

сродкаў выяўлення, даступнасць і яснасць формы. Шырокаму распаўсюджанню

беларускай сімфанічнай музыкі садзейнічае выкарыстанне ў ёй дэмакратычных

бытавых жанраў – песні, раманса, марша, разнастайных танцавальных форм.

2. Кароткі агляд развіцця.

Беларуская сімфанічная музыка зарадзілася ў 20-я гады. Каштоўны ўклад у

стварэнне асноў беларускага сімфанізму ўнеслі М.Чуркін, Я.Цікоцкі, М.Аладаў.

Ужо ў першых сімфанічных творах выяўляецца імкненне кампазітараў адлюстраваць

значны змест, звязаны з рэчаіснасцю, выкарыстаць у музыцы нацыянальныя

песенныя і танцавальныя мелодыі.

Сімфаньета “Беларускія малюнкі” М.Чуркіна, створаная ў 1925 г., з’явілася

першым нацыянальным сімфанічным творам, які ўвасобіў розныя бакі жыцця і быту

беларускага народа.

Сярод сімфанічных твораў 20-х гадоў вызначаецца Першая сімфонія Я.Цікоцкага,

напісаная ў 1925 г. і прысвечаная рэвалюцыйнай тэме, тэме барацьбы

беларускага народа з белапольскімі інтэрвентамі ў гады грамадзянскай вайны. У

1930 г. закончыў Другую сімфонію М.Аладаў. Гэта сімфонія апавядае аб цяжкім,

беспрасветным жыцці і сацыяльнай абяздоленасці жанчыны ў дарэвалюцыйнай

Беларусі. У сімфоніі выкарыстоўваюцца мелодыі беларускіх народных лірычных

песень аб жаночай долі.

У 30-я гады адзначаецца далейшае развіццё сімфанічнай музыкі. Да яе стварэння

звяртаюцца А.Туранкоў, Р.Пукст, В.Залатароў, яго вучні А.Багатыроў,

П.Падкавыраў.

У гэтыя гады ў беларускай сімфанічнай музыцы побач з сімфоніямі,

сімфаньетамі, уверцюрамі, паэмамі з’яўляюцца новыя жанры – скерца, сюіта,

капрычыё, танец, уверцюра-фантазія. Па-ранейшаму ў сімфанічных творах

адлюстроўваюцца карціны тагачаснага жыцця і быту беларускага народа, прырода,

падзеі грамадскага жыцця. Напрыклад, Чацвертая сімфонія В.Залатарова

“Беларусь” прысвечана 15-годдзю вызвалення Беларусі ад белапольскай акупацыі,

Другая сімфонія Я.Цікоцкага – уз’яднанню заходніх абласцей Беларусі. Карціны

тагачаснага жыцця і быту знаходзім ва ўверцюры- фантазіі “Зары насустрач” і

Сімфаньеце До мажор М.Аладава, Першай сімфоніі Р.Пукста.

У гады вайны праз усю сімфанічную музыку, як і іншыя жанры беларускай

музычнай творчасці, праходзіць тэма гераічнай барацьбы з фашысцкімі

акупантамі. Сімфанічныя творы ў гэтыя гады ствараюць М.Чуркін, В.Залатароў,

Я.Цікоцкі, М.Аладаў, Р.Пукст. Асабліва паказальныя для гэтага перыяду Другая

сімфонія Р.Пукста, якая змяшчае мужныя, лірычныя і жанра-бытавыя вобразы,

сімфонія-балада “У суровыя дні” і сімфанічная паэма “З дзённіка партызана”

М.Аладава – творы, прысвечаныя гераічнай барацьбе партызан.

У пасляваенны перыяд беларуская сімфанічная музыка развівалася больш

інтэнсіўна, чым за ўсе папярэднія гады. Уздым сімфанічнага жанру быў

абумоўлены і прыходам у беларускую музыку новай групы таленавітых

кампазітараў – Л.Абеліовіча, Г.Вагнера, Я.Глебава і іншых. У гэтыя гады яшчэ

больш расшырыўся тэматычны і вобразны змест сімфанічнай музыкі, на новы,

больш высокі ўзровень узнялося прафесіянальнае майстэрства кампазітараў.

Па-ранейшаму значнае месца ў іх творах займала ваенная тэматыка. Гераічнаму

подзвігу савецкага народа ў гады вайны прысвяцілі свае творы А.Багатыроў,

Я.Цікоцкі, У.Алоўнікаў ( “Партызанская быль” ), Г.Вагнер ( “Вечна жывыя” ),

М.Чуркін, Я.Глебаў.

Тэма барацьбы за мір і дружбу паміж народамі лягла ў аснову Чацвёртай

сімфоніі Я.Цікоцкага, Трэцяй сімфоніі П.Падкавырава, сімфанічнай сюіты “Песні

міру” У.Алоўнікава. Мірная, стваральная праца людзей адлюстравана ў Трэцяй

сімфоніі М.Аладава. Радасныя, святочныя вобразы змяшчаюцца ва ўверцюрах

Я.Цікоцкага, А.Багатырова, В.Залатарова. Шырока прадстаўлена ў сімфанічнай

музыцы гэтага перыяду і лірыка.

У 60-я гады адзначаецца далейшае развіццё беларускай сімфанічнай музыкі.

Узмацняецца псіхалагізм, паглыбляецца філасофскі змест, прыкметна

ўзбагачаецца музычная мова, расшыраецца вобразна-меладычная сфера і жанравы

дыяпазон. Новыя з’явы ў беларускай сімфанічнай музыцы тлумачацца павышэннем

творчай актыўнасці кампазітараў.

Камерна-інструментальная музыка беларускіх кампазітараў.

Камерна-інструментальная музыка даўно стала мастацтвам для вялікай, масавай

аўдыторыі. Шматлікія творы беларускай камерна-інструментальнай музыкі

вызначаюцца шырокім дыяпазонам музычных вобразаў – ад песенна-лірычных і

жанрава-бытавых да патэтычных і героіка-драматычных.

У камерна-інструментальнай творчасці кампазітары шырока выкарыстоўваюць у

якасці меладычнага матэрыялу тэмы беларускага фальклору. Камерна-

інструментальныя творы пішуць многія беларускія кампазітары. Так, напрыклад,

у М.Аладава сустракаем ансамблі для струнных смычковых інструментаў, рад

твораў з удзелам фартэпіяна для драўляных і медных духавых інструментаў –

габоя, кларнета, фагота, трубы, валторны. У П.Падкавырава ёсць фартэпіянныя

трыо і квінтэт, струнныя квартэты, санаты, цыкл з 24 прэлюдый і рад п’ес для

фартэпіяна. У Л.Абеліовіча – санаты для фартэпіяна і скрыпкі. М.Шнэйдэрман,

Г.Вагнер і Э.Тырманд стварылі зборнікі дзіцячых п’ес ( “Юны скрыпач”, “Юны

піяніст” і г.д. ).

Першыя ўзоры беларускай камерна-інструментальнай музыкі з’явіліся яшчэ ў 20-я

гады. Іх стваральнікамі былі М.Аладаў, М.Чуркін. Сярод твораў ваенных і

пасляваенных гадоў вылучаецца Фартэпіяннае трыо і Саната для фартэпіяна

А.Багатырова, Фартэпіянны квінтэт і “24 прэлюдыі для фартэпіяна”

П.Падкавырава, Фартэпіяннае трыо і цыкл фартэпіянных п’ес “Фрэскі”

Л.Абеліовіча, Прэлюдыі для фартэпіяна У.Алоўнікава, “Фантастычныя танцы”

Я.Глебава, Сюіта для фартэпіяна і Саната для альта і фартэпіяна Э.Тырманд,

Саната для дзвюх скрыпак, віяланчэлі і фартэпіяна М.Аладава, Фартэпіяннае

трыо Д.Камінскага.

Беларуская опера.

Кароткі агляд развіцця опернага жанру ў творчасці беларускіх кампазітараў.

Толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі былі створаны спрыяльныя

ўмовы для фарміравання нацыянальнага тэатра, узнікнення оперы.

Першымі беларускімі операмі былі “Вызваленне працы” М.Чуркіна і “Тарас на

Парнасе” М.Аладава. Пры стварэнні першых опер аўтары абапіраліся на вопыт

класікаў. Таксама ў беларускіх операх былі шырока выкарыстаны мелодыі

нацыянальных народных песень і танцаў, тэмы рэвалюцыйных песень. Але оперы

20-х гадоў былі недасканалыя ў мастацкіх адносінах, што тлумачылася

адсутнасцю традыцый нацыянальнай оперы.

Поспехі ў развіцці оперы адзначаюцца ў 30-я гады, у перыяд росквіту культуры

беларускага народа. Да гэтага часу значна ўзмацнела прафесіянальнае

майстэрства кампазітараў, з’явілася многа таленавітых оперных спевакоў, быў

адкрыты оперны тэатр. У другой палавіне 30-х гадоў былі напісаны оперы

“Кветка шчасця” А.Туранкова, “Міхась Падгорны” Я.Цікоцкага, “У пушчах

Палесся” А.Багатырова. Кампазітары імкнуліся ўвасобіць у операх гісторыю

беларускага народа – яго барацьбу за сваё сацыяльнае вызваленне ад прыгнёту,

гераічную барацьбу з інтэрвентамі, паднявольнае жыццё беларускіх сялян.

У гады вайны з’явілася опера “Алеся” Я.Цікоцкага. У пасляваенны перыяд

беларускія кампазітары стварылі многа новых оперных твораў на самыя розныя

сюжэты. Д.Лукас стварыў оперу “Кастусь Каліноўскі” аб паўстанні ў Беларусі,

Р.Пукст оперу “Машэка”, М.Аладаў – оперу “Андрэй Касценя”. У гэтай оперы

апавядаецца пра барацьбу з фашысцкімі акупантамі, аб бесмяротным подзвігу

Канстанціна Заслонава. А.Багатыроў напісаў оперу “Надежда Дурова”, у якой

апяваецца гераічная барацьба рускага народа ў Айчыннай вайне 1812 г.

А.Туранкоў стварыў оперу “Яснае світанне”, прысвечаную барацьбе народа

Заходняй Беларусі за ўз’яднанне з Савецкай Беларуссю. У гэтыя ж гады

з’явілася і першая беларуская дзіцячая опера “Марынка” Р.Пукста, якая

расказвае пра ўдзел школьнікаў у Вялікай Айчыннай вайне. Тагачаснаму жыццю

моладзі прысвяціў сваю оперу “Калючая ружа” Ю.Семяняка.

Беларускія кампазітары выкарыстоўвалі разнастайныя оперна-вакальныя формы:

арыю, рэчытаціў, раманс, песню, маналог, дуэт.

Станоўчай рысай беларускай оперы з’яўляецца цесная сувязь музыкі з беларускай

народнай песеннасцю.

Беларускія кампазітары дабіліся значных поспехаў у оперным жанры. І сёння яны

не спыняюцца на дасягнутым, а працягваюць плённа працаваць у гэтай галіне.

Сучасная беларуская музыка.

Сучасная беларуская музыка вельмі разнастайная у жанравым сэнсе. Яна многа

ўвабрала ў сябе з сучаснай сусветнай музыцы і таму шырока распаўсюджаны

такія напрамкі, як поп-музыка, рок. Меней распаўсюджаны, але таксама вядомы

фолк, рэп, хард-рок і іншыя напрамкі сусветнай музыкі, якія яшчэ не маюць

такога шырокага прызнання ў насельніцтва Беларусі, як скажам, у Амерыцы ці ў

Заходняй Еўропе.

Найбольш шырокае прызнанне на Беларусі атрымала так называемая папулярная

музыка, ці, як яе яшчэ называюць, поп-музыка. У вытоках беларускай поп-музыкі

стаяць такія вядомыя сёння групы, як “Песняры”, “Верасы”, “Сябры”. Іх

дзейнасць аказала і аказвае сёння вельмі моцны ўплыў на развіццё беларускай

поп-музыкі. Гэта мэтры нашай беларускай эстрады, якія па-ранейшаму

карыстаюцца папулярнасцю і вядомасцю ў беларускіх слухачоў.

Кажучы пра сучасную поп-музыку, не трэба забываць пра людзей, якія яе пішуць.

І тут трэба назваць імёны, вядомыя, напэўна, амаль кожнаму даросламу

беларусу. Усім шырока вядомы песенныя творы кампазітараў Я.Глебава,

Ю.Семянякі, І.Лучанка, Э.Ханка, Л.Захлеўнага, У.Будніка, В.Іванова,

Э.Зарыцкага і інш.

Шырока вядомы ў рэспубліцы і па-за яе межамі выканаўцы Я.Паплаўская,

А.Ціхановіч, Т.Раеўская, В.Вуячыч, Я.Еўдакімаў, А.Саладуха, І.Афанасьева,

В.Ухцінскі, Ліка, Алеся, Я.Навуменка і іншыя.

Набыў папулярнасць у многіх краінах высокапрафесійны Дзяржаўны канцэртны

аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам М.Фінберга. У значнай ступені дзякуючы яго

майстэрству Беларусь займае сёння адметнае месца ў музычным жыцці.

З 1992 г. у Віцебску штогод праходзіць свята славянскай эстрады “Славянскі

базар”, уздыму ўзроўню выканаўчага майстэрства маладых галасоў садзейнічае

фестываль у Маладзечне, які з 1993 г. стаў традыцыйным.

Развіццё музычнай культуры дало магчымасць стварыць новыя высокапрафесійныя

калектывы. У 1988 г. створаны Дзяржаўны камерны хор; стаў працаваць мінскі

аркестр духавых інструментаў “Няміга”. Сінтэз музыкі, пластыкі і дэкору

дэманструе створаная ў 1986 г. мінская вакальная група “Камерата”. Самую

авангардную музыку выконвае ансамбль салістаў “Класікавангард”.

У цэнтры канцэртнай дзейнасці стаіць Беларуская дзяржаўная філармонія.

Беларусь мае высокапрафесійныя калектывы: акадэмічны хор Нацыянальнай

тэлерадыёкампаніі, Дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Г.Цітовіча,

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны

народны аркестр імя І.Жыновіча, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр,

Дзяржаўны камерны аркестр, Дзяржаўны ансамбль танца, Дзяржаўны харэаграфічны

ансамбль “Харошкі”, нацыянальнае тэатральна-канцэртнае аб’яднанне “Беларуская

капэла”, дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята”.

Пачынаючы прыкладна з 90-х гадоў, з’явілася вельмі шмат маладых таленавітых

груп і выканаўцаў, якія сёння крок за крокам заваёўваюць сэрцы сучаснай

моладзі. Гэта “Ляпіс Трубецкой”, “Лепрыконсы”, “Н.Р.М.”, “Крама”, “Палас”,

“Крыві”, “Нейра Дзюбель”, “Новае неба”, “Уліс”, “Мясцовы час”, “Троіца”, “Бі-

2”, “Дзі Бронкс і Наталі”, Л.Краўцова, Дон Санчас і многія іншыя.

Такім чынам, можна зрабіць вынік, што беларуская музыка захавала народныя

традыцыі і непарыўна з імі несупынна развіваецца і з’яўляецца неад’емнай

часткай нацыянальнай культуры і жыцця кожнага беларуса.

“Еўрабачанне-2004” – беларускі дэбют

У сакавіку 2004 году ў конкурсе «Еўрабачанне» ўпершыню прымаў удзел беларускі

выканаўца.

Канцэрт песні «Еўрабачанне» - адзін з самых прэстыжных конкурсаў у Еўропе.

Пачынаючы з 1956 году, ён заўжды быў зоркавай фабрыкай: Селін Дыён, Хуліа

Іглесіас, «АББА» сталі вядомымі дзякуючы «Еўрабачанню».

У Беларусі завяршыўся адбор кандыдатаў, якія будуць прадстаўляць нашу краіну

сёлета ў Стамбуле на Міжнародным фестывалі "Еўрабачанне-2004".

Народ зрабіў, бадай, самы вартасны выбар з многіх дзесяткаў прэтэндэнтаў -

барысаўскі дуэт "Аляксандра і Канстанцін".

Але нажаль прымаўка “навічкам шанцуе” аказалася не пра нас – наш дуэт не

прайшоў нават у фінал гэтага прыстыжнага конкурсу, заняўшы амаль апошняе

месца ў паўфінале з 10 ачкамі. А перамогу святкавала спявачка з Украіны

Руслана і па правілах у наступным годзе конкурс «Еўрабачанне-2005» будзе

праходзіць менавіта на Украіне, у Кіеве. Але не трэба апускаць рукі, у яшчэ

ёсць чым здзівіць Еўропу, таму трэба рыхтавацца да наступнага года. Хто знае

можа «Еўрабачанне-2006» пройдзе ў нас на Беларусі, у Мінску.

Літаратура.

1. Г.С.Глущенко, Степанцевич. Белорусская советская музыкальная

литература. Мн.,1981

2. Нисневич И., Нисневич С. Очерки по истории советской

белорусской музыкальной культуры. 2-е изд., Л., 1969

3. Беларуская савецкая энцыклапедыя, том 7. Мн., 1973

4. Гісторыя беларускай савецкай музыкі. Мн.,1971

5. Анталогія беларускай народнай песні. Мн.,1968

6. Дадзіёмава. Гісторыя музычнай культуры Беларусі ад

старажытнасці да канца 18 стагоддзя. Мн.,1994

7. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн.,1996

8. “Музыкальная газета”. № 2,30. 1998; №10,13. 1999

Страницы: 1, 2


ИНТЕРЕСНОЕ



© 2009 Все права защищены.